суббота, 30 июня 2012 г.

Каляднікі

“Каляднікі” – малюнак Міхал Эльвіра Андрыёлі. Дакладна сказаць не магчыма, але мяркуем малюнак быў зроблены у межах 1885 -1890 года на Гродзеншчыне. У гэты ж час быў зроблены малюнак Гродзенскай Каложскай царквы (1887г). На фотаздымку “Каляднікі” можна разглядзець цікавасці каляднага пераапранання: каза нават выглядзіць амаль як сапраўдная, мядзведзь і вельмі цікавы бусел (дарэчы, характэрны персанаж для Гродзеншчыны).



Міхал Эльвіра Андрыёлі (пл. Michał Elwiro Andriolli) - 2 (па інш. 14) лістапада 1836 г., Вільна - 23 жніўня 1893 г., Налэнчаў (Польшча) - графік, ілюстратар і жывапісец, прадстаўнік рамантызму, удзельнік паўстання 1863-64 гг. на Літве і Беларусі. Выхоўваўся ў польскамоўным асяроддзі, але душою праз усё жыццё быў прывязаны да сваёй радзімы - Літвы, культура і гісторыя якой давала яму вялікае натхненне для яго творчасці.

Малюнак Каложскай царквы ў Гродна (1887г).

Комментариев нет:

Отправить комментарий