вторник, 26 ноября 2013 г.

Ці ёсць сёння запатрабаванасць на “этна”? У Гродне абмеркавалі месца “саломкі і буслоў” у сучаснай Беларусі

этнадызайн, антыкафэ, антикафе У Гродне адкрылася польска-беларуская дызайнерская выстава “Этнапраект”. Адкрыццё прайшло ў антыкафэ “Живое время” і было спалучана з ток-шоў, у якім дызайнеры, майстры і ўсе зацікаўленыя ў захаванні адметнай беларускай традыцыі, абмеркавалі, як унесці яе ў жыцце гарадскога жыхара без вяртання ў “каменны век”. Абстаноўка, як і мае быць у антыкафэ, панавала нефармальная. Удзельнікі былі ўсіх узростаў: ад маленькіх дзетак, якія прыйшлі з бацькамі, да ўжо вельмі сталых асоб. Нямала было моладзі. Вольных месцаў на крэслах і канапах не засталося.

этнадызайн, антыкафэ, антикафе Живое времяНа адкрыцці выставы ўсе жадаючыя маглі азнаеміцца з праектамі, так ці інакш звязанымі з этна. Тут і стылізаваная мэбля, і дробныя карысныя рэчы, кшталту лямпы, штопара ці пластыра, элементы вопраткі і інтэр’ераў, забаўкі. Ёсць нават дзвярная ручка з матывам беларускага ручніка. Пабачыць можна і праект цэлай кватэры, а нават дома. Адпаведны фон для прагляду прац стваралі адмыслова запрошаныя музыкі.