суббота, 12 мая 2012 г.

Юр'е

Тыдзень таму мы завіталі ў прыгожую веску Ахонава каб паглядзець як мясцовыя бабулі святкуюць Юр'е. Пакуль пакажу некалькі здымкаў.Працяг будзе  :)












пятница, 4 мая 2012 г.

Далятычы — бастыён уніяцтва і рагулёўцаў

Аўтобус ад’ехаў, і мы з Надзеяй засталіся ўдваіх на прыпынку, паміж воданапорнай вежай і аброчным крыжам. Сябры-этнографы забяруць недзе каля шостай, як скончаць апытанні ў суседніх вёсках.
Далятычы — кампактнае заходнебеларускае мястэчка з цэркаўкай першай паловы ХІХ ст., брукаваным бальшаком, перабудаванай жыдоўскай школай ды помнікам партызану насупраць крамы. А яшчэ тут калісьці жылі мае продкі.
Далятычы — бастыён уніяцтва і рагулёўцаў