четверг, 21 июня 2012 г.

Валанцёрскі летнік “Крэўская вунія 2012” па аднаўленні замка


Археалагічныя раскопкі і падрыхтоўка тэрыторыі замка да фэсту. Добрая кампанія неабыякавых людзей. Палявы быт і паходная рамантыка. Даследванне старажытнай забудовы. Захаванне гістарычнай спадчыны. Цікава? Валанцёрскі летнік у Крэве чакае цябе.
Праграма летніка
— Археалагічныя раскопы
— Прыборка тэрыторыі старых могілак
— Збор вуснае гісторыі
— Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фэстывалю
— Фота- і мастацкія пленэры
— Дасьледаваньне старажытнай забудовы (габрэйскі цэнтар, ДАКі, вясковая забудова) і вызначэнне шляхоў яе далейшага захавання.
Месца правядзення
в. Крэва, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласць
Даты летніка
15-30 ліпеня 2012 г.
Як трапіць?
Анкета для ўдзельнікаў летніка ўжо даступна: Anketa 2012.
Для ўдзелу ў летніку неабходна запоўніць яе і адправіць на адрас kreuskizamak @ gmail.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий