четверг, 31 января 2013 г.

Музей Багдановіча рассакрэціў слуцкі пояс (фота, відэа)

Музей Багдановіча ўпершыню паказаў унікальны цэлы слуцкі пояс, пра які раней пісала Еўрарадыё.


"Гэты пояс закуплены ў прыватнай асобы ў 1986 годзе, 31 студзеня, за 1000 савецкіх рублёў. Гэта даволі многа. Цяпер, калі мы прымаем прадмет у фонды, мы стараемся ў чалавека даведацца ўсю гісторыю. Але раней такога не было. Таму легенду пояса не запісалі. Ёсць версія, што ў гэтым

воскресенье, 20 января 2013 г.

Ішла каляда сялом-сялом…

У "Вячэрнім Гродна" змешчаны артыкул Юлі Катаржынскай пра наша Калядаванне ў Гожы. Фотаздымак Анастасіі Роўба. Чытаем і ўзгадваем, як тое было...




Ішла каляда сялом-сялом…

Зімовыя святы заўсёды былі чаканымі і жаданымі. Моладзь збіралася разам і хадзіла калядаваць. Пасля нейкага перапынку традыцыя пачала аднаўляцца.

На Шчодры вечар, 13 студзеня, я далучылася да кампаніі моладзі, што выбраліся калядаваць у Гожу.


Невычэрпная крыніца экспедыцый

У лістападзе 2012 года наша Суполка народнай культуры арганізавала невяліку аднадзёную экспедыцыю на двух аўтамабілях ў Гродзенскі раён. Вялікую дапамогу ў знаходжанні старых людзей аказаў кіраўнік музея СВК імя Дзеньшчыкова Уладзімір Козыраў, а на мінулым тыдні ў газеце "Перспектыва" з'явіўся артыкул пад яго аўтарствам "Невычэрпныя крыніцы". Шмат вельмі прыемных, пранікнёных і шчырых слоў, якімі мы хочам падзяліцца з вамі.

Невычэрпная крыніца

Нядаўна цэлы дзень давялося правесці ў незвычайных абставінах. З Гродна на дзвюх машынах прыехала група моладзі (студэнты і ўжо працуючыя), аб’яднаная жаданнем захаваць беларускую народную культуру. Аказалася, у Луцкаўлянах пражываюць родзічы адной з членаў гэтай этнагрупы – сям’я Сівуха, дзе таксама ў пашане беларускае слова. Узброеныя сучаснай здымачнай апаратурай, яны ездзілі па вёсках, наведвалі пенсіянераў, фатаграфіравалі сялянскія хаты і інтэр’еры. Пашчасціла іх суправаджаць. Як жа гэта было цікава і павучальна!

пятница, 18 января 2013 г.

Софія Кавалеўская

Па некаторых звестках 17 студзеня спаўнелася 160 год з дня нараджэння Софіі Кавалеўскай, беларускай фальклярысткі, этнографа, пісьменьніцы. Нарадзілася яна 1853 годзе ў вёске Малыя Бакшты Маладэчанскага раёну
 Займалася зборам калекцыі прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялаў пра паўстаньне 1863—1864 рр. на Меншчыне і прысьвяціла яму некалькі артыкулаў і

вторник, 1 января 2013 г.

сення дзень нараджэння Жыгімонта Старога


Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава IIГлогаўскае і Апольскае княствы у Сілезіі. У 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што яшчэ пры сваім жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго 10-гадовага сына Жыгімонта II