четверг, 21 июня 2012 г.

Валанцёрскі летнік па аднаўленні Любчынскага замка


Ці бралі вы калі-небудзь удзел у рэстаўрацыі сярэдневечнага замка? У вас ёсць такая магчымасць! Ужо 9 гадоў аднаўленне Любчанскага замка ладзіцца сіламі валанцёраў. Зрабі свій унёсак у захаванне культурнай спадчыны!  
Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” ладзіць валанцёрскія летнікі ў ліпені-жніўні 2012.
Месца – г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Што патрабуецца ад Вас:
  • любоў да Радзімы;
  • галава на плячах;
  • жаданне працаваць.
  • вельмі выдатна, калі Вы валодаеце якімі-кольвек будаўнічымі навыкамі: кладка цэглы, тынкоўка etc.
Што Вас чакае:
  • будаўнічыя працы па аднаўленні сцен і вежаў замка;
  • археалагічныя раскопкі на замчышчы;
  • камунікацыя з цікавымі людзьмі;
  • песні увечары і г.д.
  • Цудоўны настрой гарантуецца!!!
Дабрачынны фонд «Любчанскі замак» праводзіць папярэдні запіс на летнікі. Свае заявы дасылайце, калі ласка, на lz-2010@tut.by.
Заява падаецца ў выгляде анкеты ў адвольнай форме, але, калі ласка, абавязкова паведаміце:
  • Ваш узрост
  • Меркаваны тэрмін удзелу ў летніку
  • Ваша матывацыя ўдзелу ў летніку
  • Ваш вопыт будаўнічай працы
  • Вашы зваротныя каардынаты: e-mail, тэлефон
Калі Вы па якіх-небудзь прычынах не можаце патрапіць на летнік, але маеце вялікае жаданне далучыцца да высакароднай справы, нагадваем вам, што рэстаўрацыя — працэс незваротны, і патрэбу ў рабочых руках арганізатары маюць заўжды!
Пачынаючы з красавіка (як пацяплее), амаль кожныя выходныя мы будзем рады бачыць Вас на Замку!

Комментариев нет:

Отправить комментарий