пятница, 29 июня 2012 г.

Музей гісторыі Гарадніцы адчыніў свае дзверы


Колькасць залаў засталася нязменнай, гаворыць загадчык аддзела народнай творчасці Святлана Чушынская

- Першая зала прысвечана асобе Антонія Тызенгаўза. Экспазіцыя знаёміць з вынікамі рэфарматарскай дзейнасці графа. Сярод экспанатаў вырабы мануфактур і майстэрань, дакументы і чарцяжы 18 стагоддзя. Другая – інтэр’ер кухні 18 ст. Апошняй з’яўляецца выставачная зала, якая будзе абнаўляцца раз на два месяцы. Бліжэйшыя два месяцы наведнікі могуць пазнаёміцца з ткацтвам на выставе “Мова народных тканін” у якой прадстаўлены рушнікі, народныя строі, тканыя паясы, вышыўка,- працягвае спадарыня Святлана.


Фрагмент выставы "Мова народных тканін".

У інтэр'еры кухні можна пабачыць разнастайны керамічны посуд.

Акрамя вышэй пералічаных залаў, працуе выстава – продаж прац гарадзенскіх майстроў.

Жадаючыя могуць наведаць музей па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Музей працуе штодзённа ад 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі і панядзелка.

Здымкі аўтара

Комментариев нет:

Отправить комментарий