четверг, 21 июня 2012 г.

“Купальскі вечар”

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства “Купальскі вечар”, якое адбудзецца 23 чэрвеня з 16.30 да 19.00.
Купалле з найстаражытных часоў вядома ў славян як свята Сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Купальскія абрады, што выконваліся на пярэдадні свята («ноч напярэдадні Івана Купалы»), складалі абрадавы комплекс, які ўключаў: збор траў і кветак, пляценне вянкоў, упрыгожванне зелянінай пабудоў, распальванне вогнішчаў, знішчэнне пудзілы, пераскокванне праз вогнішча або праз букеты зеляніны, купанне і інш.
Запрашаем усіх на мерапрыемства “Купальскі вечар”, пад час
якога Вы зможаце паудзельнічаць у:
майстар-класах па пляценню вянкоў;у сустрэчах з цікавымі персанажамі і “жыхарамі” музейнай вескі;у спальванні старызны, а таксама купальскіх абрадах і народных гульнях.

Адметнай рысай сёлетняга “Купальскага вечара” стане ўдзел народных фальклорных гуртоў, якія выканаюць аўтэнтычныя купальскія спевы.
Спевы, гульні, карагоды і абавязкова пераскокі праз вогнішча -
будзе дзе душы разгуляцца ў гэты дзень!

Кошт квіткоў для дарослых – 12 000 руб., для студэнтаў – 10 200, вучняў – 6 000 руб.,
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе з 10.00 да 17.20.





Праграма
16.30 - 16.40
16.00 - 18.00
Адкрыцце свята. Расповяд пра свята “Купалле”, абвяшчэнне праграмы.
Працуе выстаўка-продаж вырабаў народных майстроў.
16.30 - 18.00
16.30 - 18.00
Правядзенне майстар-класа па пляценню вянкоў (пляцоўка каля паркана помніка “Пакроўская царква з в. Логнавічы”) .
Правядзенне народных гульняў і забаў (Кірмашовая плошча).
16.40 - 18.00
Выступленне фальклорных калектываў.
18.00 - 18.30
Эпізод “Абыход двароў”.
18.30 - 18.55
Запальванне вогнішча на Купальскай паляне. Абрадавыя спевы, карагоды, частаванне крупнікам.
18.55 - 19.00
Скокі праз вогнішчаЗаканчэнне свята.

Комментариев нет:

Отправить комментарий