“Каляднікі” –
малюнак Міхал Эльвіра Андрыёлі. Дакладна сказаць не магчыма, але мяркуем малюнак
быў зроблены у межах 1885 -1890 года на Гродзеншчыне. У гэты ж час быў зроблены
малюнак Гродзенскай Каложскай царквы (1887г). На фотаздымку “Каляднікі” можна
разглядзець цікавасці каляднага пераапранання: каза нават выглядзіць амаль як
сапраўдная, мядзведзь і вельмі цікавы бусел (дарэчы, характэрны персанаж для
Гродзеншчыны).
суббота, 30 июня 2012 г.
пятница, 29 июня 2012 г.
Беларусы і культура: вынікі сацыялагічнага апытання
За апошні год 62% беларусаў ніводнага разу не былі нават у кінатэатры, 74% не наведалі ніводнай выставы, 69% не схадзілі ў тэатр і 59% не былі на канцэрце. Больш за 50% насельніцтва нашай краіны за год не наведалі наогул ніводнага культурнага мерапрыемства.
Трэцяя частка даследавання, праведзенага ГКК “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй “Новак” увесну 2012 года, прысвечаная пытанням папулярнасці культурных мерапрыемстваў, вядомасці беларускіх “зорак”, 75-працэнтнай квоце на беларускую музыку ў эфіры і так званаму “чорнаму спісу”, якога не існуе.
Музей гісторыі Гарадніцы адчыніў свае дзверы
Пасля рэканструкцыі, якая доўжылася цягам дзесяці месяцаў, музей распачаў сваю працу ўрачыстым адкрыццём, якое адбылося 28 чэрвеня. Над стварэннем новай кампазіцыі працавалі амаль год.
Колькасць залаў засталася нязменнай, гаворыць загадчык аддзела народнай творчасці Святлана Чушынская.
- Першая зала прысвечана асобе Антонія Тызенгаўза. Экспазіцыя знаёміць з вынікамі рэфарматарскай дзейнасці графа. Сярод экспанатаў вырабы мануфактур і майстэрань, дакументы і чарцяжы 18 стагоддзя. Другая – інтэр’ер кухні 18 ст. Апошняй з’яўляецца выставачная зала, якая будзе абнаўляцца раз на два месяцы. Бліжэйшыя два месяцы наведнікі могуць пазнаёміцца з ткацтвам на выставе “Мова народных тканін” у якой прадстаўлены рушнікі, народныя строі, тканыя паясы, вышыўка,- працягвае спадарыня Святлана.
вторник, 26 июня 2012 г.
Купальскае пераўвасабленне
Мы селі ў чоўны і
паплылі да выспы, якая месціцца на возеры. Здаецца тут на вадзе і прыйшло
першае адчуванне купальскага свята. 14 доўгіх гадзін дарогі засталіся на
беразе. Там жа на беразе, падаецца, засталося і 21 стагоддзе з яго сучаснымі тэхналогіямі,
моднай вопраткай, мітуснёй і штучнай стабільнасцю.
понедельник, 25 июня 2012 г.
Павел Латушка прыспешвае пачатак рэстаўрацыі Крэўскага замка
Міністр культуры на нарадзе па пытаннях кансервацыі помніка архітэктуры даў даручэнне прыспешыць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі замка, пішаbelta.by .
Распрацоўкай дакументацыі займаецца “Белрэстаўрацыя”. Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы павінны распачацца ў бліжэйшы час.
На нарадзе ў Смаргонскім раёне абмеркаваныя найлепшыя падыходы да кансервацыі фрагментаў помніка архітэктуры, выяўлення яго архітэктурна-будаўнічых асаблівасцей, размяшчэння музейнай экспазіцыі, стварэння ўмоваў для наведвання турыстамі.
Горадня, Гародня альбо Гродна?
Не першы год жыхары нашага горада спрачаюцца пра ягоную назву. Як казаць пісьменна, і ці важна гэта наогул? Адкуль паходзіць кожны з варыянтаў назвы?
З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да гарадзенскіх гісторыкаў.
«Гродна» – сучасная назва горада, якая сягае ў XVIII ст. і з'яўляецца польскай калькай, што пасля перайшла ў расейскую мову (так жа як «Мінск», «Брэст» ці «Навагрудак», якім у беларускім слоўніку адпавядаюць «Менск», «Берасце» і «Наваградак»). Найбольш старажытная назва нашага горада, якая сустракаецца ў летапісах, гучыць як «Городенъ», а яшчэ часам «Городна». Справа ў змене склонаў, з усмешкай адзначаюць некаторыя гісторыкі, і сапраўды: «Няма чаго?» «Городна», - усё нібыта лагічна.
пятница, 22 июня 2012 г.
Замуж за чужынца — як смерць
Цяперашнія
беларускія дзяўчаты толькі і думаюць, як бы ўцячы за мяжу з якім-небудзь
пажылым, мнагамудрым, фінансава стабільным замежнікам на спорткары. А вось
даўней дзяўчат аддавалі ў асноўным за сваіх і, як правіла, за «роўных», а шлюб
з чужынцам у фальклоры ўвогуле прыраўноўваўся да смерці нявесты! Зрэшты, толк у
радасцях нашы прашчуры ведалі і тады.
Пра асаблівасці
нацыянальнага шлюбу ў даўніну расказала фалькларыст, доктар філалагічных навук,
складальнік кнігі пра беларускі эратычны фальклор Таццяна Валодзіна.

четверг, 21 июня 2012 г.
Валанцёрскі летнік па аднаўленні Любчынскага замка
Ці бралі вы калі-небудзь удзел у рэстаўрацыі сярэдневечнага замка? У вас ёсць такая магчымасць! Ужо 9 гадоў аднаўленне Любчанскага замка ладзіцца сіламі валанцёраў. Зрабі свій унёсак у захаванне культурнай спадчыны!
Дабрачынны фонд “Любчанскі замак” ладзіць валанцёрскія летнікі ў ліпені-жніўні 2012.
Месца – г.п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
“Купальскі вечар”
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства “Купальскі вечар”, якое адбудзецца 23 чэрвеня з 16.30 да 19.00.
Купалле з найстаражытных часоў вядома ў славян як свята Сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Купальскія абрады, што выконваліся на пярэдадні свята («ноч напярэдадні Івана Купалы»), складалі абрадавы комплекс, які ўключаў: збор траў і кветак, пляценне вянкоў, упрыгожванне зелянінай пабудоў, распальванне вогнішчаў, знішчэнне пудзілы, пераскокванне праз вогнішча або праз букеты зеляніны, купанне і інш.
Запрашаем усіх на мерапрыемства “Купальскі вечар”, пад час
Купалле з найстаражытных часоў вядома ў славян як свята Сонца, сталасці лета і зялёнага пакосу. Святкавалася ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня с. ст.). Купальскія абрады, што выконваліся на пярэдадні свята («ноч напярэдадні Івана Купалы»), складалі абрадавы комплекс, які ўключаў: збор траў і кветак, пляценне вянкоў, упрыгожванне зелянінай пабудоў, распальванне вогнішчаў, знішчэнне пудзілы, пераскокванне праз вогнішча або праз букеты зеляніны, купанне і інш.
Запрашаем усіх на мерапрыемства “Купальскі вечар”, пад час
понедельник, 18 июня 2012 г.
вторник, 12 июня 2012 г.
Мова –гэта скарб! Размаўляйце!
Мова – гэта скарб
любога народа. А ў нашай краіне так атрымоўваецца, што хутка замест збору
фальклору будзем запісваць, як гучыць родная мова, якімі словамі яна багата.
Мова губляецца, таму што не вельмі шмат людзей яе ўжываюць. Разумею, што
патрэбен нейкі ўнутраны штуршок, што да мовы (як бы сумна не гучала) трэба
прыйсці і яе трэба асэнсаваць. Гэта складана. Але мне вельмі спадабаўся артыкулСвятланы Вронавай, што захацелася ім падзяліцца з усімі.
Мова – гэта наша
спадчына. Шануйце, каб не давялося распавядаць сваім унукам, што гэта згублены
ўспамін нашай маладосці.
Фотаагляд: Фальклорная экспедыцыя на Навагрудчыну
17 сакавіка мы
зладзілі фальклорную экспедыцыю ў Навагрудскі раён, дзе наведалі вёскі
Вераскава, Дылятычы, Чарэшля, Пліса 1. Сабраны матэрыял зараз апрацоўваецца, і,
мяркуем, з часам з’явіцца на блогу. А на памяць аб экспедыцыі нам засталіся
фотаздымкі жанчын, якія з вялікім задавальненнем падзяліліся з намі сваімі ўспамінамі.
пятница, 8 июня 2012 г.
У Гродне прэзентавалі ўнікальны мастацкі каталог
Зберагчы тое, што нам дасталося ад продкаў – гэтая думка была галоўным лейтматывам прэзентацыі ўнікальнага выдання, якое падрыхтавала гарадзенка Любоў Зорына.
Амаль 30 год яна рупліва даследавала гісторыю мастацкага метала ў Гродна, шукала забытыя сёння імёны вядомых у мінулым гарадзенскіх кавалёў, фіксавала на фотаапарат арыгінальныя металічныя абгародкі на могілках, балконы, каваныя брамы, парапеты.
У выніку пад адной вокладкай на 184-х старонках у гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшаў у свет адзіны на гэты момант у Беларусі такога кшталту мастацкі каталог – “Художественный металл в Гродно”.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)