понедельник, 19 августа 2013 г.

Прэм'ера балета "Вітаўт"

5 і 6 верасня ў Нацыянальным Акадэмічным Тэатры оперы і балета адбудзецца прэм'ера балета "Вітаўт" В.Кузняцова.

Балет у 2-х дзеях
Лібрэта — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь,
 лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксей Дудараў
Харэаграфія і пастаноўка — народны артыст Беларусі
Юрый Траян 
Драматычны і стваральны лёс Беларусі, чараўніцтва народнай міфалогіі, "залатое стагоддзе" беларускага сярэднявечча, яго выдатныя дзеячы, асабістыя драмы якіх цесна перапляліся з лёсам Айчыны, подзвігі ў імя Радзімы, братэрства кіраўнікоў і народа, роля асобы ў гісторыі, гераічнасць і мудрасць – пра гэты і шмат іншае нацыянальны балет "Вітаўт", прэм'ера якога адкрые напачатку верасня 81-й сезон тэатра. Героі балета, персанажы старажытных летапісаў, — мужны і мудры Вітаўт Вялікі, хітры, праніклівы і жорсткі Ягайла, пяшчоная, далікатная і моцная Ганна, высакародная і велічная Ядзвіга, гераічны і верны беларускі народ – ажывуць на сцэне, прадставіўшы гледачам захапляльную гісторыю з часоў беларускай даўніны. У яе сюжэце перапляліся барацьба за ўладу і каханне, паланенні і ўцёкі, забойствы і каранаванні, лютая варожасць і дамовы пра мір. Але, самае важнае ў гэтай гісторыі – вялікая і ўсёпераможная любоў і вернасць галоўнага героя – князя Вітаўта – сваёй зямлі і свайму народу.
Сярод стваральнікаў новага спектакля – прызнаныя майстры сучаснай беларускай культуры. Лібрэта створана вядомым беларускім драматургам, аўтарам п'есы "Князь Вітаўт", якая натхніла стваральнікаў балета, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксеем Дударавым. Музыка напісана лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам Вячаславам Кузняцовым, аўтарам балетаў "Макбет", "Клеапатра", шэрагу опер і сімфанічных твораў. Аўтар харэаграфіі і пастаноўшчык – народны артыст Беларусі Юрый Траян, балетмайстар, харэограф, стваральнік балетаў "Крылы памяці" У.Кандрусевіча і "Трыстан і Ізольда" на музыку Р.Вагнера. Мастак-пастаноўшчык - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрехт, аўтар сцэнаграфіі да балетаў "Лебядзінае возера", "Рамэа і Джульета", "Балеро", "Карміна Бурана" і інш.
Дырыжор-пастаноўшчык балета – уладальнік медалю Францыска Скарыны Вячаслаў Воліч. У спектаклі занятыя вядучыя салісты і артысты балета Вялікага тэатра Беларусі.


belarusopera.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий