понедельник, 19 августа 2013 г.

Энтаказка пачалася ў Гудзевічах (шмат здымкаў)


Этнафэст ГудзевічыУ вёсцы Гудзевічы 17 жніўня распачаўся рэгіянальны этнафестываль абрадаў і рамёстваў “Вандроўка ў Энтаказку”. Свята адчынілі мясцовыя фальклорныя гурты і выставы рамеснікаў Гарадзеншчыны і Сувальшчыны.
У “Кірмашы рамёстваў” прынялі удзел майстры народнай творчасці з усёй Гродзенскай вобласці. На падворку ткачоў можна было набыць гарадзенскія дываны, тканыя паясы і габелены. Кожны мог прыняць удзел у майстар-класах па двухнітавым і падвойным ткацтве, пляценні паясоў, саломапляценні, мастацкай апрацоўцы металу, традыцыйным роспісе і дэкараванні яек, мастацкай разьбе па дрэве.

Цікава, што зэльвенскія ткачыхі прывезлі з сабой не толькі ўзоры сваіх работ, але і ткацкі станок для дэманстрацыі пераборнага ткацтва. Так за пару гадзін фэсту з іх рук на свет з'явіўся пояс з надпісам “Гудзевічы”
Беларускія ўдзельнікі фэсту ў нацыянальным адзенні надавалі фестывалю асаблівы каларыт. Рамеснікі з Сувальшчыны прапанавалі гасцям памалоць жыта на ручном млыне і пакаштаваць польскага хлеба.
Для дзяцей арганізатары свята правялі анімацыйную і сюжэтна-гульнёвую праграму, а таксама прапанавалі спектакль лялечнага тэатра “Батлейка”.
Увечары 17 жніўня, а таксама і 18 жніўня ў Гродне выступяць музычныя этнагурты Беларусі і аматарскія калектывы з Польшчы.
Этнафэст Гудзевічы
Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта транспамежнага супрацоўніцтва з Польшай. Праз тыдзень беларускія майстры наведаюць Сувальшчыну са зваротным візітам.
Этнафэст “Вандроўка ў этнаказку” накіраваны на прыцягненне турыстаў у глыбінку Гарадзеншчыны і азнаямленнем са славутым Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеем.
Этнафэст Гудзевічы

Этнафэст Гудзевічы


Этнафэст Гудзевічы

Этнафэст Гудзевічы


Этнафэст Гудзевічы

Комментариев нет:

Отправить комментарий