среда, 21 августа 2013 г.

Другі дзень “Падарожжа ў Этнаказку” (шмат здымкаў)

Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Другі дзень фэсту “Падарожжа ў Этнаказку” прайшоў у Гродне 18 жніўня. Ахвотныя маглі не толькі пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў і выступамі польскіх гасцей, але і паслухаць вядомых беларускіх выканаўцаў этнічнай музыкі.
На сцэне перад Новым Замкам выступілі гарадзенцы “Раса мечтателей” і “Вочы”, а таксама госці з Мінску: Альтанка, Масуд Талібані, Фольк-Машына, Ірэна Катвіцкая ды PAWA. Хэдлайнерамі апынуліся былыя гарадзенцы, а сёння мінчукі – дударскі калектыў Irdorath.
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Ірэна Катвіцкая, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Большасць выступоўцаў была для гарадзенцаў чымсці новым. Хіба толькі Ірэна Катвіцкая, удзельніца знакамітага калектыва Akana, адносна нядаўнабыла ў Гродне з сольнай праграмай. Гэтым разам, праз тэхнічныя праблемы з клавішамі, прысутныя пачулі больш акапэльных спеваў і менш аранжыровак.
Зміцер Лук'янчык, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Аднымі з першых гарадзенцы пабачылі ды пачулі новую каманду Зміцера Лук’янчыка “Фолк-Машына”. Колішні ўдзельнік “Троіцы” і сузаснавальнік “Альтанкі” цяпер грае крыху больш жвавую і рытмічную музыку, хаця і крыху стамляючаю, калі слухаць задоўга. На клавішах у “Фолк-Машыне” грае здалёк пазнавальны на сцэне ўдзельнік “Аддис Абеба” Цімур Рэйзіс.
Фолк-Машына, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
“Альтанка” пасля сыходу Зміцера ў 2012 годзе таксама змянілася. І тут гарадзенцы аднымі з першых пабачылі на вялікай, а не клубнай, сцэне новую версію гурта, цяпер з жаночым вакалам. З музыкаў першага складу “Троіцы” застаўся толькі нязменны Віталь Шкілёнак. Падаецца, што гурт стаў крыху больш папсовым, але ў фармат фэсту ўпісаўся выдатна.
Масуд Талібані, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Масуд Талібані, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Тым, хто не любіць залішніх інтэрпрэтацый і апрацовак, павінна была спадабацца праграма, якую прадставіў беларуска-курдыстанскі выканаўца Масуд Талібані. На жаль, яго гурт Awindar выступаў не ў поўным складзе, але гэта і без таго падзея – дачакацца канцэрту знакамітага музыкі ў Беларусі, ды яшчэ і па-за межамі сталіцы, не надта проста.
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
PAWA, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
PAWA, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
У час выступаў усіх гэтых гуртоў пад сцэнай было амаль бязлюдна: большасць наведнікаў сядзела на крэслах паабапал, ці на траўцы, але трымаючыся пэўнай дыстацыі, ці наогул блукала недзе паміж замкамі. Толькі эклектычны фолкава-электронны гурт PAWA здолеў, цягам лічаных хвілін, прыцягнуць пад сцэну некалькі дзясяткаў чалавек. Як і абяцалі арганізатары, музыкі PAWA зладзілі сапраўдную этна-дыскатэку.


Варта адзначыць, што гучаць каманда стала сур’ёзней: многія маглі бачыць яе на “Басовішчы” 2012, дзе яе яўна цягнула ў бок электроннага “ыц-ыц-ыц”. Гэтым разам гурт пацягнула ў кірунку цяжкай музыкі. Фактычна, музыкі прэзентавалі праграму са свайго найноўшага альбома “Cristatus”, дзе істотную ролю грае гітара.
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
PAWA, Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Зоркамі вечара сталі дудары з Irdorath. Былыя гарадзенцы, яны ўжо два гады жывуць і працуюць у Мінску, дзе дасягнулі вялікай папулярнасці (у Гродне нават выканалі кампазіцыю з Масудам Талібані). На сцэне ля Новага замку яны выклаліся цалкам.



Выпалі з праграмы Hurdy Gurdy i Dzivasil, але гэтага, здаецца, амаль ніхто і не заўважыў.
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Агулам, фэст пакінуў найпрыемнейшыя ўражанні. Такому прыемнаму, ненапружнаму святу з сапраўднымі зоркамі беларускай этна-сцэны, пашанцавала яшчэ і з надвор’ем. Калі б удалося зрабіць фэст сталай часткай гарадзенскага культурнага жыцця, горад мог бы займець яшчэ адну, поруч з Grodno Jazz, якасную тэматычную імпрэзу.


Здымкі з сайта million.by :
























 






 



Комментариев нет:

Отправить комментарий