понедельник, 19 августа 2013 г.

19 жніўня 1831 г. нарадзіўся Зыгмунт Чаховіч



19 жніўня 1831 г. нарадзіўся Зыгмунт Чаховіч - адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Нарадзіўся ў весцы Сурвілішкі Дзісенскага павету Віленскай губэрніі (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласьці), ў сям’і Бэрнарда Чаховіча і Юзэфы зь Мірскіх. У 1862—1863 гадах чалец Літоўскага правінцыйнага камітэту, экспэдытар у Аддзеле кіраўніцтва правінцымі Літвы. Па сваіх поглядах прыхільнік жорсткай лініі Каліноўскага. Арыштаваны ўлетку 1863 году. На 12 гадоў высланы ў Сыбір. Быў знаёмы з маладым Янкам Купалам, сям’я якога ў 1895—1904 гадох пражывала непадалёк. У доме Чаховіча Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся зь нелегальнай літаратурай. Пра іх сустрэчы паэт неаднойчы ўспамінаў у аўтабіяграфіях. Моцна паўплываў на сьветапогляд будучага беларускага клясыка.

be.wikipedia.org
Аматары Беларускай Гісторыі

Комментариев нет:

Отправить комментарий