понедельник, 19 августа 2013 г.

Фестываль старадаўняй культуры “Гальшанскі замак-2013” адбудзецца 24 жніўня

Галоўныя падзеі фестывалю – канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі (Беларусь, Літва), конныя рыцарскія турніры, катанне на конях, горад майстроў і майстар-класы, вогненнае прадстаўленне, забытыя і сучасныя народныя танцы і гульні.Традыцыйна ўдзел у мерапрыемстве прымуць музыкі “Стары Ольса”, “Літы талер”, “Баламуты”, Тэстамент+PAWA”,
танцавальныя гурты “Дэ-грыза”, “Гістарыён”, тэатры “Фламея”, “Яварына”.Шчыра запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў і весела правесці час. Пачатак у 12 гадзін.
Нумары тэлефонаў, па якіх можна заказаць білеты на мерапрыемства: 80159345368, +375291410402, +375444907282.
Расклад транспарту на фестываль можна паглядзець ТУТ
паводле westki.info

Комментариев нет:

Отправить комментарий