воскресенье, 23 декабря 2012 г.

24 сьнежня 1798 г. Нарадзіўся Адам Міцкевіч

На хутары Завосьсе бліз Наваградка. Сын зьбяднелага шляхціца, які стаў адвакатам. Яго бацька памёр у 1812 г., пакінуўшы сям'ю ў цяжкім становішчы. Жорсткая палітыка расейскага ўрада на гэтай тэрыторыі аказала моцны ўплыў на станаўленьне асобы паэта. У 1815 ён паступіў на гісторыка-філалягічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Пасьля яго заканчэньня быў настаўнікам у Коўне. У 1817 г. пад уплывам вызваленчых ідэй Міцкевіч разам зь сябрамі заснаваў таемнае «Таварыства філяматаў» («тых, хто любіць дабрачыннасьць»). Арыштаваны ў 1823 па справе філяматска-філярэтскіх
арганізацый, быў высланы зь Літвы (1824) і да 1829 г. прабыў у Расіі (Пецярбург, Адэса, Масква). Тут ён зьблізіўся з удзельнікамі дзекабрысцкага руху - К. Рылеевым, А. Бястужаваым і інш. У Расіі выйшла кніжка яго вершаў «Санеты» (1826) з цыклам «Крымскіх санетаў". У 1828 г. была апублікавана паэма «Конрад Валенрод» (пра барацьбу літоўцаў з тэўтонскай агрэсіяй). У 1829 г. выехаў з Расіі й наведаў Германію, Швейцарыю, Італію. Пасьля няўдалай спробы далучыцца да паўстаньня 1830 г. паэт назаўсёды застаўся ў эміграцыі ў Парыжы, працягваючы літаратурную й рэвалюцыйную дзейнасьць. Аўтар нацыянальнай эпапеі «Пан Тадэвуш» (1832-1834), якая стала энцыклапедыяй старапольскага побыту, шэдэўрам славеснага жывапісу, тыпізацыі й індывідуалізацыі персанажаў. Памёр у Парыжы, у 1890 г. прах яго быў перанесены ў Кракаў.

"Беларускі Каляндар"

Комментариев нет:

Отправить комментарий