четверг, 20 декабря 2012 г.

20 сьнежня 1937

20 сьнежня 1937
Расстраляны Сьцяпан Некрашэвіч

беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры, акадэмік (1928) і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук (БелАН), дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН.
Ён даследаваў лексікаграфію й правапіс, дыялекталогію й гісторыю беларускае мовы. Шматкрат выходзілі ў сьвет кнігі й падручнікі, падрыхтаваныя Сцяпанам Некрашэвічам: яго "Беларускі лемантар", напрыклад, на працягу 1922-1929 гадоў выдаваўся 6 (!) разоў. Чатыры разы за чатыры гады выдавалася й яго чытанка "Роднае слова". 6 сьнежня 1930-га

пастановай Савета Народных Камісараў акадэмікі С. Некрашэвіч, В. Ластоўскі, У Пічэта, Я. Лёсік, Г. Гарэцкі, А. Дубах былі выключаны са складу Акадэміі навук і, як засьведчана ў тым дакумэнце, "пазбаўлены ганаровага званьня акадэміка". Некрашэвіча выслалі ва Удмурцію. Напрыканцы 1937 года Сьцяпан Міхайлавіч быў арыштаваны паўторна. Акадэміка прывезлі ў кайданах у Менск і 20 сьнежня 1937-га, расстралялі.



Выданні:
  • Праграма для збірання асаблівасцей белорусскіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў. Мн., 1927 (с П. А. Бузуком).
  • Расійска-беларускі слоўнік. Мн., 1928 (с Н. Я. Байковым).
  • Да характарыстыкі белорусскіх гаворак Парыцкага раёну. Мн., 1929.
  • Беларуска-расійскі слоўнік. Мн., 1993 (с Н. Я. Байковым).
  • Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. М. Некрашэвіча. Мн., 2004.

Комментариев нет:

Отправить комментарий