
Аўгуста.

Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. За часам Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.
У 1531 барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы анты габсбургскую палітыку заключыў у 1524 саюз з Францыяй і ў 1533 з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавай (1507-1508, 1512-1522, 1534-1537) у выніку якіх быў страчаны Смаленск.
Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасьці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гг. з Польшчай было ўз'яднанае Мазавецкае княства.

Жыгімонт вядомы як мецэнат. Ён меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптараў, архітэктараў, жывапіцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.
паводле Жыгімонт Стары
Комментариев нет:
Отправить комментарий