среда, 19 декабря 2012 г.

Беларускі народны каляндар-Мікола Зімовы

19 (6) сьнежня
Мікола Зімовы (Міколы, Мікольшчына)
Багата адлюстраваны ў прымаўках: “Варвара мосьціць, а Мікола марозам гвоздзіць”, “Без Міколы не бывае ні зімы, ні лета”, “Хвалі зіму па Міколе”, “Да Міколы няма зімы ніколі”, “Ніводнаму Міколе не вер ніколі”, “Зімовы Мікола каня заганяе”. Хаця Міколам “не верылі”, аднак прыкметы існавалі. У Магілёўскай губерні назіралі: калі іней з’явіцца раней Міколінага дня, то неабходна будзе сеяць раньні ячмень. На Старадарожчыне зараз лічаць: як да Міколыне выпадзе сьнег, то доўга не зазелянее трава. У Лельчыцкім раёне гавораць, што на Піліпаўку ёсьць тры “сьвяткі” - яны йдуць адзін за адным - Варвары, Савы й Міколы, калі ня трэба “ні снаваць, ні ткаць”. На Случчыне была зафіксавана й іншая
роля Міколы: “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як сьвяты Мікола”. Некалі ў гэты дзень праводзілі Міколыпчыну - сьвята сьвечкі. Гаспадар, які меў мікольскую сьвечку, частаваў “братчыкаў”. Затым запаленую сьвечку ставілі ў лубок з жытам і пераносілі ў суседнюю хату, дзе ў наступным годзе меліся адзначаць Мікольшчыну. Па дарозе сьпявалі:
Прашу цябе, Мікола, да сябе, 
Штобы ты ў мяне гадуваў, 
На коніку прыезджаў, 
Хлеба, солі засылаў, 
Усякія пашніцы І ярыя пшаніцы. 
У Парэцкім павеце дзяўчаты клікалі хлопцаў на “мікольскія бліны”. У Гомельскім павеце гулялі яшчэ ў “Салоху” - маскарадную гульню. Па хатах хадзілі “цыганы”, “варажылі” гаспадарам, сьпявалі песьні.

Беларускі народны каляндар "у кантакце"

Комментариев нет:

Отправить комментарий