вторник, 7 августа 2012 г.

Археалагічныя раскопкі Гальшанскага Замка

У бліжэйшыя выходныя (11-12 жніўня) плануецца выезд валанцёраў Яравіта на раскопкі Гальшанскага Замка. Арганізуюцца групы з Менска і Гародні.
Валанцёры будуць прымаць непасрэдны ўдзел у працэсе раскопак, удзельнікам забяспечваецца харчаванне (абеды) і начлег.

Што неабходна: пальчаткі, пры магчымасці: пэндзаль малярны, скрабкі, спальнік (на ўсялякі выпадак).

Мэта раскопак - ўдакладненне памераў Гальшанскага Замка для наступнай распрацоўкі планаў рэстаўрацыі / кансервацыі.
Паездкі будуць арганізоўвацца штотыдзень на працягу жніўня, жадаючыя могуць далучыцца да археолагаў у працоўныя дні.
Больш падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве будзе апублікаваная ў сераду (8 жніўня).

Арганізатар "Таварыста аховы помнікаў Яравіт"

сустрэча у "В Контакте" , фэйстук 




Комментариев нет:

Отправить комментарий