понедельник, 6 августа 2012 г.

Рамесніцкі летнік у вёсцы Азярычына з 6 па 11 жніўня


Запрашаем вас на рамесніцкі летнiк ў вёсцы Азярычына (Пухавіцкі раён, 35 км ад Мінску)!
Плануецца правядзенне майстар-класаў па наступных рамесніцкіх занятках:
* Шавецтва
* Ткацтва пасоў
* Габеленапляценне 
У планах цікавае баўленне часу!
У вас будзе магчымасць прасякнуца традыцыйным жыццём беларуса на вёсцы. Кожны дзень у перапынках паміж майстар-класамі будуць праводзіцца народныя гульні, у вечары будуць ладзіцца беларускія танцы, а насычаны дзень будзе скончвацца ля вогнішча пад народныя песні.
Першапачатковы грашовы ўнёсак для ўдзельнікаў — 150 т.р. Каб прыняць ўдзел патрэбна зарэгістравацца, дасылаўшы запыт на aziaryczyna@gmail.com.
УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная.
Па пытаннях тэлефануйце,
калі ласка
Васіль
Вэлкам 136 46 72, Мтс 877 61 59.

Комментариев нет:

Отправить комментарий