вторник, 7 августа 2012 г.

Падарожжа па скарбы беларускага духу


Беларуская вёска – гэта не толькі «сельмаг», паўразбураныя кароўнікі ды п'яная дыскатэка па суботах.

Прынамсі, адносна вёскі заходнебеларускай так думаць было б дакладна несправядліва.

Моладзь, якая штогод едзе ў правінцыю за песнямі, казкамі, саматканымі посцілкамі ды рушнікамі дакладна лічыць па-іншаму.

Сапраўды, мы жывем ва ўнікальны час, калі старадаўнія песні ды легенды з вуснаў бабулек, што нарадзіліся яшчэ за Польшчай, можна зняць на відэа, запісаць на дыктафон, выкінуць фота на фэйсбук альбо даслаць у любую кропку зямной кулі.

Акурат гэты час і не хацелася б змарнаваць...

Дварэц, Ятры, Заполле, Жадунь – вёскі на мяжы Дзятлаўшчыны і Наваградчыны гэтым летам дзяліліся сваімі скарбамі з хлопцамі ды дзяўчатамі з розных куткоў Беларусі – сябрамі Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства (скарочана – СЭТ).
Нязмераныя дарогі Наваградчыны


Колеры Бацькаўшчыны
Пантэон састарэлага чалавека - Багародзіца ў атачэнні медыкаментаў
Раз-два і просценькая лялька з насоўкі ды ніткі гатовая!

Раней і кошыкі былі большымі, і трава зелянейшая...

Спрацаваныя за жыццё рукі - адметнасць нашых бабуляў


Спарахнелы самаробны стол са словаў гаспадароў хутка пойдзе на дровы
Старадаўні варштат
 'Хутка канец света - Амерыка пойдзе пад ваду'' - упэўненая бабулька з немясцовым прозвішчам ''Кірпічнікава'' (пасярэдзіне)

Чалавек на старым здымку - беларускі настаўнік, падпольшчык у міжваенны час, вязень савецкай турмы, добры пчаляр ды плотнік Іван Карпач

Свае сшыткі з запісанымі мясцовымі легендамі Вера Іванаўна (дачка І.Карпача) згодная перадаць толькі ўнуку


Усё ў мінулым...

 З мясцовага ўрочышча ''Замак'' у ясную ноч бачныя агні Наваградка

Канец аднаго падарожжа - пачатак новага - здабытыя з вясковых гарышчаў скарбы трэба зараз данесці да насельнікаў пыльных гарадоў

Фота аўтара

Комментариев нет:

Отправить комментарий