понедельник, 23 июля 2012 г.

Беларуская этнаграфія як жыццё ў стылі фольк-мадэрн


Ці ёсць месца традыцыям ў сучасным жыцці? Як могуць веды бабулек пра побыт, веру і культуру дапамагчы сучаснай моладзі? Адказы на гэтыя пытанні ёсць у СЭТ – Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.
Адпаведна назве, Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) займаеца этнаграфіяй. Летам у экспедыцыях адбываецца збор інфармацыі па вёсках, у старых яе жыхароў. На падставе гэтых матэрыялаў, а таксама інфармацыі з архіву і літаратурных крыніц рэканструіруюцца народныя святы.
Распавядае Ганна Емялёва, сябра таварыства.

среда, 18 июля 2012 г.

Што хавае музэй "Гісторыі рэлігіі"

Увесну гэтага года, нам пашчасціла трапіць на лекцыю по народным строі ад супарцоўнікаў музэя гісторыі рэлігіі. Мы ўбачылі экспанаты, якіх няма ў пастаяннай экспазіцыі, але якія былі прынесены з запаснікаў музея адмыслова для нас. Нажаль у фондах фактычна няма элементаў адзення з Гарадзеншчыны, але агулам размова атрымалася цікавай і карыснай.




Реставрация ради реставрации: на историю Несвижского замка у Минкульта не хватило денег?

Фото: tio.byИзвестный белорусский ученый-искусствовед Борис Лазуко рассказал "Ежедневнику", как проводилась музеефикация второго пускового комплекса Несвижского замка, какое было сделано заключение экспертов и почему всего через месяц от услуг ученых отказались.

При проведении музеефикации второго пускового комплекса дворцового ансамбля Радзивиллов в Несвиже была приглашена группа компетентных ученых для осуществления научного сопровождения и консультаций.

После проведенных исследований и экспертного заключения всего через месяц от их услуг отказались, по официальной версии, "за неимением средств". Почему же так вышло? Несвижский замок не нуждается в исследованиях историков? Или ученые стали кому-то неугодны?

суббота, 30 июня 2012 г.

Каляднікі

“Каляднікі” – малюнак Міхал Эльвіра Андрыёлі. Дакладна сказаць не магчыма, але мяркуем малюнак быў зроблены у межах 1885 -1890 года на Гродзеншчыне. У гэты ж час быў зроблены малюнак Гродзенскай Каложскай царквы (1887г). На фотаздымку “Каляднікі” можна разглядзець цікавасці каляднага пераапранання: каза нават выглядзіць амаль як сапраўдная, мядзведзь і вельмі цікавы бусел (дарэчы, характэрны персанаж для Гродзеншчыны).

пятница, 29 июня 2012 г.

Беларусы і культура: вынікі сацыялагічнага апытання

Image 22868
Трэцяя частка даследавання, праведзенага ГКК “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй “Новак” увесну 2012 года, прысвечаная пытанням папулярнасці культурных мерапрыемстваў, вядомасці беларускіх “зорак”, 75-працэнтнай квоце на беларускую музыку ў эфіры і так званаму “чорнаму спісу”, якога не існуе.

Музей гісторыі Гарадніцы адчыніў свае дзверы


Колькасць залаў засталася нязменнай, гаворыць загадчык аддзела народнай творчасці Святлана Чушынская. 

- Першая зала прысвечана асобе Антонія Тызенгаўза. Экспазіцыя знаёміць з вынікамі рэфарматарскай дзейнасці графа. Сярод экспанатаў вырабы мануфактур і майстэрань, дакументы і чарцяжы 18 стагоддзя. Другая – інтэр’ер кухні 18 ст. Апошняй з’яўляецца выставачная зала, якая будзе абнаўляцца раз на два месяцы. Бліжэйшыя два месяцы наведнікі могуць пазнаёміцца з ткацтвам на выставе “Мова народных тканін” у якой прадстаўлены рушнікі, народныя строі, тканыя паясы, вышыўка,- працягвае спадарыня Святлана.

вторник, 26 июня 2012 г.

Купальскае пераўвасабленне


Адсвяткаваць традыцыйнае беларускае свята Купалле на Полачынну накіравалася 9 гарадзенцаў, сяброў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, удзельнікаў суполкі народнай культуры. 12 год запар там ужо святкуецца Купалле, а мы патрапілі ўпершыню. Сваімі пазітыўнымі ўражаннямі хочацца падзяліцца з ўсімі.

Мы селі ў чоўны і паплылі да выспы, якая месціцца на возеры. Здаецца тут на вадзе і прыйшло першае адчуванне купальскага свята. 14 доўгіх гадзін дарогі засталіся на беразе. Там жа на беразе, падаецца, засталося і 21 стагоддзе з яго сучаснымі тэхналогіямі, моднай вопраткай, мітуснёй і штучнай стабільнасцю.