Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт, які выклаў нядаўна на сваім сайце зборнік "Культура ў Рэспубліцы Беларусь".
Паводле прыведзеных у ім дадзеных, музеі вобласці ў 2011 г. наведалі 577 з кожнай тысячы жыхароў рэгіёна. У лідэрах тут сталіца, дзе гэтая лічба складае 643. На другім месцы - Віцебшчына - 618, на трэцім - Берасцейшчына - 613.
Паказчыкі Гарадзеншчыны маглі б быць яшчэ горшымі, калі б не Мірскі замак, які ў апошнія гады стаў адным з цэнтраў турызму ў Беларусі. Толькі за мінулы год музей у мястэчку ў Карэліцкім раёне наведала амаль 200 тыс. чалавек!



