четверг, 28 февраля 2013 г.

Сення, прэзентацыя першай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы”

Ужо сення гарадзенцы змогуць першымі пабачыць беларускую настольную гульню "Паўстанцы", створанную нашымі цудонымі сябрамі Настай Лукашковай ды Антосем Яноўскім. Мерапрыемства адбудзецца ў мастацкай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, 3-11, арка каля крамы "Ратушы") а 18:00. Жадаючым прыняць удзел, просім падысці за 10-15 хвілін да пачатку прэзентацыі, каб
запісацца на гульню. Невялікія змены - у гульні прымуць удзел не 16, а 12 чалавек.


“Паўстанцы” – першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.), альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання. 
Гульня “Паўстанцы” пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка – права кожнага ўдзельніка. Коратка пра гульню: можа браць удзел ад 6 да 20 чалавек, існуе тры калоды карт (“Персанаж”, “Выбар”, “Лёс”), гульня мае невялікае падабенствы да знакамітай гульні “Мафія”.

старонка гульні :http://vk.com/paustanci

 




Комментариев нет:

Отправить комментарий