понедельник, 4 февраля 2013 г.

4 лютага 205 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808, фальварак Панюшкавічы — 29 сьнежня 1884Люцінка) — клясык беларускае літаратуры, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры й драматургіі, паэт, тэатральны й грамадзкі дзяяч

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям’і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. З 1827 служыў у
Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля гораду Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асьветная, літаратурная і тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час паўстаньня 1863-64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўраду» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад сьледзтвам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны на могілках у Тупальшчыне (в. Падневічы, недалёка ад Люцынкі), цяпер Валожынскі раён.
Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей і апавяданьняў — «Вечарніцы» і «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям’я» і «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатар, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» і «Залёты». Значная частка яго твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара.
сцэна з спектаклю "Пинская шляхта"
Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесьць і апавяданьне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай драматургіі.
Пачаўшы пісаць, ён сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасьцямі, што і ўсе літаратары гэтага пэрыяду — адсутнасьцю ўнармаванай беларускай мовы (не было слоўнікаў і граматык). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсьці за вузкія дыялектныя межы і зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).
Імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча носіць вуліца ў Менску.
4 лютага 2008 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «В. Дунін-Марцінкевіч. 200 год».

Дунін-Марцінкевіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий