суббота, 2 февраля 2013 г.

Майстар-клас па танцах Гарадзеншчыны(відэа)

_MG_2057
31 студзеня нашу Суполку народнай культуры запрасілі ў метадычны цэнтр народнай творчасці. Папрасілі расказаць пра сябе і патанчыць некалькі танцаў. Накіраваліся я з Настай, да нас далучылася Аня і, што самае прыемнае, завіталі сябры з Мінска з Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Малады спецыяліст па фальклору Ірына (прозвішча, прабачце, не ведаю) арганізавала цікавы майстар клас
бытавога народнага танца для дырэктароў, кіраўнікоў фальклорных і харэаграфічных калектываў Гродзенскага раёна. Вельмі цікавае мерапрыемства і вельмі прыемна, што ідзе пупалізацыя бытавога, а не сцэнічнага танца, расце тэндэнцыя адраджэння сваёй культуры.

Для нашай Суполкі народнай культуры мерапрыемства было вельмі прадуктыўным у плане завязвання сувязяў з РМЦ і кіраўнікамі Дамоў культуры раёна. Даўно марым пазбіраць фальклор у сваім Гарадзенскім раёне, выехаць на якую экспедыцыю, і мяркую, што ў хуткім часе нашы жаданні здзейсняцца.
_MG_2060
У сваім выспуплені мы расказалі пра сваю апантанасць народнай культуры, паказалі на слайд-прэзентацыі нашу дзейнасць, нашы дасягненні, а напрыканцы выступлення прадэманстравалі ўдзельнікам і павучылі танчыць тры танцы – “Лысы”, “Полька-бабачка”, “Яблачка”, – якія мы запісалі гэтым летам пад час экспедыцыі ў вёсцы Ятра Навагрудскага раёна ад Раісы Феафанаўны Мінакоўскай. І вельмі цікавым павучальным момантам было тое, што да нашага выступлення ўжо дэманстравалі “Лысага” і “Польку-бабачку” – і ў нашых танцах ужо можна было заўважыць істотныя адрозненні ў рухах.
Дзякуючы Святлане, якая прыехала да нас з Менску, мы можам прадэманстраваць вам відэа танца “Лысы”.



Танец Лысы from Anton Jankouski on Vimeo.

Комментариев нет:

Отправить комментарий