пятница, 18 января 2013 г.

Софія Кавалеўская

Па некаторых звестках 17 студзеня спаўнелася 160 год з дня нараджэння Софіі Кавалеўскай, беларускай фальклярысткі, этнографа, пісьменьніцы. Нарадзілася яна 1853 годзе ў вёске Малыя Бакшты Маладэчанскага раёну
 Займалася зборам калекцыі прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялаў пра паўстаньне 1863—1864 рр. на Меншчыне і прысьвяціла яму некалькі артыкулаў і
кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 году», якая выйшла ў сьвет у 1911. Аўтар працы «Вясельная ўрачыстасьць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладэчна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладніка Менскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Менскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладнікаў, тэатар, сям’ю В. Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясьціны места.
Памерла Софія Кавалеўская  22 лютага 1918

Комментариев нет:

Отправить комментарий