пятница, 26 октября 2012 г.

Адкрыліся новыя залы ў Музеі гісторыі рэлігіі


25 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё трох новых залаў унікальнага гарадзенскага музея. У іх прадстаўлены перыяд ад канца XVIII ст. да нашых дзён.
На адкрыцці прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Гасцей вітала дырэктарка музея Людміла Карнілава. Паралельна была прэзентаваная выстава сучасных мастакоў "Пад крыламі анёлаў".

среда, 24 октября 2012 г.

Такое жыцьцё: казачная Беларусь

Маладыя этнографы заўседы знойдуць час атрымаць асалоду ад хараства прыроды :)
Крэйдавыя мясціны на поўнач ад Ваўкавыску





вторник, 23 октября 2012 г.

прэзентацыя кнігі Антона Яноўскага

Запрашаем ўсіх 25 кастрычніка (у гэты чацверг) у 17.00 у Новы замак у залу паседжанняў Гродзенскай бібліятэкі імя Карскага на сваю творчую вечарыну і прэзентацыю новай кнігі Антона Яноўскага “Белыя рамонкі”


Віншуем!

Маленькія этнографы віншуюць Іну ды Лешу!
Жадаем надалей так жа гарманічна жыць з беларускай культурай! :)




пятница, 7 сентября 2012 г.

Гурток беларускай культуры ў гэтым навучальным годзе будзе збірацца ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Першая сустрэча ў панядзелак 10 верасня ў 19.30 ў 43 кабінеце (3 паверх). Запрашаем ўсіх! (за больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся сюды - Антось, +37529 788-25 (2), skype: antos.tamada
 

вторник, 7 августа 2012 г.

Падарожжа па скарбы беларускага духу


Беларуская вёска – гэта не толькі «сельмаг», паўразбураныя кароўнікі ды п'яная дыскатэка па суботах.

Прынамсі, адносна вёскі заходнебеларускай так думаць было б дакладна несправядліва.

Моладзь, якая штогод едзе ў правінцыю за песнямі, казкамі, саматканымі посцілкамі ды рушнікамі дакладна лічыць па-іншаму.

Археалагічныя раскопкі Гальшанскага Замка

У бліжэйшыя выходныя (11-12 жніўня) плануецца выезд валанцёраў Яравіта на раскопкі Гальшанскага Замка. Арганізуюцца групы з Менска і Гародні.
Валанцёры будуць прымаць непасрэдны ўдзел у працэсе раскопак, удзельнікам забяспечваецца харчаванне (абеды) і начлег.

Што неабходна: пальчаткі, пры магчымасці: пэндзаль малярны, скрабкі, спальнік (на ўсялякі выпадак).

Мэта раскопак - ўдакладненне памераў Гальшанскага Замка для наступнай распрацоўкі планаў рэстаўрацыі / кансервацыі.
Паездкі будуць арганізоўвацца штотыдзень на працягу жніўня, жадаючыя могуць далучыцца да археолагаў у працоўныя дні.
Больш падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве будзе апублікаваная ў сераду (8 жніўня).

Арганізатар "Таварыста аховы помнікаў Яравіт"

сустрэча у "В Контакте" , фэйстук