пятница, 26 октября 2012 г.

Адкрыліся новыя залы ў Музеі гісторыі рэлігіі


25 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё трох новых залаў унікальнага гарадзенскага музея. У іх прадстаўлены перыяд ад канца XVIII ст. да нашых дзён.
На адкрыцці прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Гасцей вітала дырэктарка музея Людміла Карнілава. Паралельна была прэзентаваная выстава сучасных мастакоў "Пад крыламі анёлаў".

Прайшла першая экскурсія па новых залах. Асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя, прысвечаная савецкаму перыяду 1917-1991 гадоў: антырэлігійныя плакаты ды брашуры, а таксама цудам уратаваныя з-пад жорнаў ідэалогіі іконы ды прадметы культу.
На жаль, не знайшлося месца асобнаму залу, прысвечанаму рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі ў міжваеннны перыяд, якая, вядома, у склад СССР не ўваходзіла. Тут неабходна было б адзначыць і дзейнасць беларускіх ксяндзоў і палітыкаў Гадлеўскага ды Станкевіча, і спробы адраджэння Уніі, і палітыку Касцёла на тутэйшых землях. Такія заўвагі гучалі ад прысутных гісторыкаў.
Адчыненыя залы з'яўляюцца заключнымі ў экспазіцыю музея ў былым палацы Храптовічаў.

Фота Янкі Лялевіча

2 комментария:

  1. Даже просто писать по-русски не хочется, но белорусский забыт, а выразить свое восхищение блогом очень хочу! Пишите больше! Буду Вас читать и стараться писать и говорить на родном языке. А как приятно читать о родном городе :) Спасибо!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй Вам вялікі! Натхнілі працьгваць працу блога)))Будзем старацца часцей знаходзіць розныя цікавосткі! :)

      Удалить