среда, 19 декабря 2012 г.

“Жывая гісторыя” ажывіла часы Элізы Ажэшкі

Эліза Ажэшка Каляды ў Ажэшкі
На выставе ў аддзеле мастацтва абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага прадстаўлены прадметы з прыватных калекцый гарадзенскіх калекцыянераў: Аляксандра Сявенкі, Алеся Госцева, Януша Паруліса.
Выстава

воскресенье, 16 декабря 2012 г.

цікавае побач

На вельмі рэдкую з'яву для Беларусі я натарпіла ў Аставецкім раёне каля вескі Кавалеўка. Там захаваўся калодзеж для апальвання вапня. Акрамя гэтага мясцовы энтузіяст, спадар Вацлаў, збірае ў адной хаце розныя прылады працы, якія выкупае ў апошніх жыхароў бліжайшых весак.
Калі ў вас будзе магчымасць, абавязкова наведайце гэтыя незвычайна прыгожыя і цікавыя 
мясціны!
(дале 15 здымкаў)

Алесь Краўцэвіч уганараваны прэміяй імя Францішка Багушэвіча


Image 26574
Узнагарода прысуджана гарадзенскаму гісторыку, доктару гістарычных навук за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».
Напярэдадні прэзентацыі кнігі, якая адбылася ў Гродне ў траўні 2012 года, Алесь Краўцэвіч распавядаў “Твайму стылю”:

- Мая новая кніга – літаратурнае эсэ, але заснаванае на дакументах. Я гісторык, таму не магу фантазіраваць (дысцыпліна абавязвае), магу толькі рэканструяваць падзеі на падставе дакументаў.
Гэта біяграфія манарха, які упершыню аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе гістарычныя землі Беларусі. Гэта стала адным з чыннікаў стварэння беларускага народа. Гедымін быў больш дыпламат, чым ваяр, больш стваральнік, чым разбуральнік, - вельмі рэдкая рыса для тагачаснага манарха.

пятница, 26 октября 2012 г.

Адкрыліся новыя залы ў Музеі гісторыі рэлігіі


25 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё трох новых залаў унікальнага гарадзенскага музея. У іх прадстаўлены перыяд ад канца XVIII ст. да нашых дзён.
На адкрыцці прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Гасцей вітала дырэктарка музея Людміла Карнілава. Паралельна была прэзентаваная выстава сучасных мастакоў "Пад крыламі анёлаў".

среда, 24 октября 2012 г.

Такое жыцьцё: казачная Беларусь

Маладыя этнографы заўседы знойдуць час атрымаць асалоду ад хараства прыроды :)
Крэйдавыя мясціны на поўнач ад Ваўкавыску





вторник, 23 октября 2012 г.

прэзентацыя кнігі Антона Яноўскага

Запрашаем ўсіх 25 кастрычніка (у гэты чацверг) у 17.00 у Новы замак у залу паседжанняў Гродзенскай бібліятэкі імя Карскага на сваю творчую вечарыну і прэзентацыю новай кнігі Антона Яноўскага “Белыя рамонкі”


Віншуем!

Маленькія этнографы віншуюць Іну ды Лешу!
Жадаем надалей так жа гарманічна жыць з беларускай культурай! :)