Показаны сообщения с ярлыком кірмаш. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком кірмаш. Показать все сообщения

среда, 21 августа 2013 г.

Другі дзень “Падарожжа ў Этнаказку” (шмат здымкаў)

Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк
Другі дзень фэсту “Падарожжа ў Этнаказку” прайшоў у Гродне 18 жніўня. Ахвотныя маглі не толькі пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў і выступамі польскіх гасцей, але і паслухаць вядомых беларускіх выканаўцаў этнічнай музыкі.
На сцэне перад Новым Замкам выступілі гарадзенцы “Раса мечтателей” і “Вочы”, а таксама госці з Мінску: Альтанка, Масуд Талібані, Фольк-Машына, Ірэна Катвіцкая ды PAWA. Хэдлайнерамі апынуліся былыя гарадзенцы, а сёння мінчукі – дударскі калектыў Irdorath.
Вандроўка ў этнаказку, этнафэст, фолк

понедельник, 19 августа 2013 г.

Энтаказка пачалася ў Гудзевічах (шмат здымкаў)


Этнафэст ГудзевічыУ вёсцы Гудзевічы 17 жніўня распачаўся рэгіянальны этнафестываль абрадаў і рамёстваў “Вандроўка ў Энтаказку”. Свята адчынілі мясцовыя фальклорныя гурты і выставы рамеснікаў Гарадзеншчыны і Сувальшчыны.
У “Кірмашы рамёстваў” прынялі удзел майстры народнай творчасці з усёй Гродзенскай вобласці. На падворку ткачоў можна было набыць гарадзенскія дываны, тканыя паясы і габелены. Кожны мог прыняць удзел у майстар-класах па двухнітавым і падвойным ткацтве, пляценні паясоў, саломапляценні, мастацкай апрацоўцы металу, традыцыйным роспісе і дэкараванні яек, мастацкай разьбе па дрэве.

вторник, 7 августа 2012 г.

Вясковы кірмаш 2

11 жніўня пад Лепялем пройдзе "Вясковы кірмаш" . 
У праграме:1. Выстава продаж твораў мастацтва, рамесных вырабаў, хатніх прысмакаў, прыгатаваных на жывым агні, гарбата на зёлках.2. Навучаньне народным танцам пад жывую музыкуПачатак а другой гадзіне.Есьць мажлівасьць застацца да нядзелі.

суполка у "В Контакце"