Каждый представляет свою свадьбу по-разному. У кого-то возникает образ невесты в роскошном белом платье и белоснежный лимузин, у кого-то есть мечта надеть ковбойские шляпы и сапоги и явиться в ЗАГС в рваных джинсах. Но есть и те, кто мечтает сделать свою свадьбу в национальном белорусском стиле.
Показаны сообщения с ярлыком Гародня. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Гародня. Показать все сообщения
четверг, 2 января 2014 г.
пятница, 27 декабря 2013 г.
Гарадзенцаў павіншавалі з Калядамі (фота)
Больш дзясятка калядоўшчыкаў віншавала гарадзенцаў па-беларуску. Сярод персанажаў, што віншавалі жыхароў горана на Нёмане, былі і каза, і жаўнер… У гэтым годзе ў гарадзенскіх калядоўшчыкаў з’явіліся таксама новыя персанажы. Па словах арганізатараў, калядаванне ў горадзе ўжо стала традыцыяй.
Пра калядаванне ў Гародні распавядае адна з арганізатарак мерапрыемства.
вторник, 26 ноября 2013 г.
Ці ёсць сёння запатрабаванасць на “этна”? У Гродне абмеркавалі месца “саломкі і буслоў” у сучаснай Беларусі
понедельник, 19 августа 2013 г.
Гродно - реконструкция или уничтожение?
В Гродно продолжает борьба историков и чиновников, вызванная масштабной перестройкой центра города. Историки говорят об уничтожении уникальных построек, чиновники не обращают на это внимания.
среда, 19 декабря 2012 г.
“Жывая гісторыя” ажывіла часы Элізы Ажэшкі
У Гродне 18 снежня адкрылася выстава “Гродна і гарадзенцы часоў Элізы Ажэшкі”. Гэта падзея, а таксама дабрачынны аўкцыён прадметаў мастацтва, прайшлі ў межах другога дня “Каляд у Элізы Ажэшкі”, арганізаваных праектам “Жывая гісторыя”.
На выставе ў аддзеле мастацтва абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага прадстаўлены прадметы з прыватных калекцый гарадзенскіх калекцыянераў: Аляксандра Сявенкі, Алеся Госцева, Януша Паруліса.
пятница, 26 октября 2012 г.
Адкрыліся новыя залы ў Музеі гісторыі рэлігіі
25 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё трох новых залаў унікальнага гарадзенскага музея. У іх прадстаўлены перыяд ад канца XVIII ст. да нашых дзён.
На адкрыцці прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Гасцей вітала дырэктарка музея Людміла Карнілава. Паралельна была прэзентаваная выстава сучасных мастакоў "Пад крыламі анёлаў".
вторник, 23 октября 2012 г.
понедельник, 6 августа 2012 г.
Гарадзенскія музеі не ў пашане ў гарадзенцаў
Па колькасці наведвальнікаў музеяў Гарадзеншчына апярэджвае толькі Гомельшчыну і Магілёўшчыну.
Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт, які выклаў нядаўна на сваім сайце зборнік "Культура ў Рэспубліцы Беларусь".
Паводле прыведзеных у ім дадзеных, музеі вобласці ў 2011 г. наведалі 577 з кожнай тысячы жыхароў рэгіёна. У лідэрах тут сталіца, дзе гэтая лічба складае 643. На другім месцы - Віцебшчына - 618, на трэцім - Берасцейшчына - 613.
Паказчыкі Гарадзеншчыны маглі б быць яшчэ горшымі, калі б не Мірскі замак, які ў апошнія гады стаў адным з цэнтраў турызму ў Беларусі. Толькі за мінулы год музей у мястэчку ў Карэліцкім раёне наведала амаль 200 тыс. чалавек!
среда, 1 августа 2012 г.
У Гродне працягваецца руйнаванне Новага Свету
Стары прыватны дом на вул.17 Верасня, 52, пабудаваны на пачатку 1930-х гадоў, фактычна зруйнаваны.
Спаквалля ўлады ўсё ж такі рэалізуюць свой план «чысткі» легендарнага кварталу ў старой Гародні.
Шэраг прыватных дамоў па вул. 17 Верасня (раней - «Крэсовай»), як мяркуюць гісторыкі, паўстаў на пачатку 1930-х гг. Частка з іх, які і знесены будынак, носяць выразныя рысы канструктывізму.
На старым фота яшчэ бачныя маладыя сажанцы таполяў, якія былі спілаваныя год з-дзесяць таму.
среда, 18 июля 2012 г.
Што хавае музэй "Гісторыі рэлігіі"
Увесну гэтага года, нам пашчасціла трапіць на лекцыю по народным строі ад супарцоўнікаў музэя гісторыі рэлігіі. Мы ўбачылі экспанаты, якіх няма ў пастаяннай экспазіцыі, але якія былі прынесены з запаснікаў музея адмыслова для нас. Нажаль у фондах фактычна няма элементаў адзення з Гарадзеншчыны, але агулам размова атрымалася цікавай і карыснай.
пятница, 29 июня 2012 г.
Музей гісторыі Гарадніцы адчыніў свае дзверы
Пасля рэканструкцыі, якая доўжылася цягам дзесяці месяцаў, музей распачаў сваю працу ўрачыстым адкрыццём, якое адбылося 28 чэрвеня. Над стварэннем новай кампазіцыі працавалі амаль год.
Колькасць залаў засталася нязменнай, гаворыць загадчык аддзела народнай творчасці Святлана Чушынская.
- Першая зала прысвечана асобе Антонія Тызенгаўза. Экспазіцыя знаёміць з вынікамі рэфарматарскай дзейнасці графа. Сярод экспанатаў вырабы мануфактур і майстэрань, дакументы і чарцяжы 18 стагоддзя. Другая – інтэр’ер кухні 18 ст. Апошняй з’яўляецца выставачная зала, якая будзе абнаўляцца раз на два месяцы. Бліжэйшыя два месяцы наведнікі могуць пазнаёміцца з ткацтвам на выставе “Мова народных тканін” у якой прадстаўлены рушнікі, народныя строі, тканыя паясы, вышыўка,- працягвае спадарыня Святлана.
понедельник, 25 июня 2012 г.
Горадня, Гародня альбо Гродна?
Не першы год жыхары нашага горада спрачаюцца пра ягоную назву. Як казаць пісьменна, і ці важна гэта наогул? Адкуль паходзіць кожны з варыянтаў назвы?
З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да гарадзенскіх гісторыкаў.
«Гродна» – сучасная назва горада, якая сягае ў XVIII ст. і з'яўляецца польскай калькай, што пасля перайшла ў расейскую мову (так жа як «Мінск», «Брэст» ці «Навагрудак», якім у беларускім слоўніку адпавядаюць «Менск», «Берасце» і «Наваградак»). Найбольш старажытная назва нашага горада, якая сустракаецца ў летапісах, гучыць як «Городенъ», а яшчэ часам «Городна». Справа ў змене склонаў, з усмешкай адзначаюць некаторыя гісторыкі, і сапраўды: «Няма чаго?» «Городна», - усё нібыта лагічна.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)

