Другі дзень фэсту “Падарожжа ў Этнаказку” прайшоў у Гродне 18 жніўня. Ахвотныя маглі не толькі пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў і выступамі польскіх гасцей, але і паслухаць вядомых беларускіх выканаўцаў этнічнай музыкі.
На сцэне перад Новым Замкам выступілі гарадзенцы “Раса мечтателей” і “Вочы”, а таксама госці з Мінску: Альтанка, Масуд Талібані, Фольк-Машына, Ірэна Катвіцкая ды PAWA. Хэдлайнерамі апынуліся былыя гарадзенцы, а сёння мінчукі – дударскі калектыў Irdorath.