пятница, 27 декабря 2013 г.

Гарадзенцаў павіншавалі з Калядамі (фота)




Больш дзясятка калядоўшчыкаў віншавала гарадзенцаў па-беларуску. Сярод персанажаў, што віншавалі жыхароў горана на Нёмане, былі і каза, і жаўнер… У гэтым годзе ў гарадзенскіх калядоўшчыкаў з’явіліся таксама новыя персанажы. Па словах арганізатараў, калядаванне ў горадзе ўжо стала традыцыяй.
Пра калядаванне ў Гародні распавядае адна з арганізатарак мерапрыемства.

Калядаванне – гэта толькі тэатралізацыя нашых старажытных традыцый, паказ таго, як адзначалі гэтыя дні нашыя продкі. Сёлета гэта свята Божага Нараджэння Госпада Нашага Ісуса Хрыста, таму варта было б пра гэта ўзгадаць у такія хвіліны, спяваючы разам за сталом калядкі, якія нават і гаспадары ведалі. Нам нават удалося ўгаварыць некаторых дзяцей пайсці з намі на наступны год, таму мы спадзяемся, што пераемнасць гэтай традыцыі будзе працягнута.
Арганізатары гарадзенскага калядавання прапануюць запрашаць да сябе калядоўшчыкоў, якія пакінуць пасля сябе добры настрой ажно да 7 студзеня, да Праваслаўнага Раства.

Комментариев нет:

Отправить комментарий